На Канскім фестывалі прадставяць кнігу беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі

Саша Філіпенка

Саша Філіпенка / Euroradio

Кніга беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі трапіла ў праграму Shoot the book! ("Здымай кнігу!") Канскага кінафестывалю. Гэта праграма разлічана на прадзюсараў — у рамках спецыяльных сустрэч ім прадстаўляюць творы, якія можна экранізаваць. У гэтым годзе ў спісе Shoot the book! 18 твораў, у тым ліку раман "Цкаванне" Філіпенкі, піша "Зеркало".

Філіпенка заяўлены ад Швейцарыі (гэтая краіна прадставіць ў праграме чатыры кнігі). Акрамя Швейцарыі ў Shoot the book! удзельнічаюць творы з Францыі, Аўстраліі, ЗША, Украіны, Германіі, Швейцарыі, Тайваня.

"Цкаванне" выйшла ў 2016 годзе. "Героі Сашы Філіпенкі — яго равеснікі і сучаснікі. Музыканты, футбалісты, журналісты, паліттэхнолагі... Ім не пашанцавала з эпохай. Яны востра адчуваюць, як ўцякае маладосць, можа быць, таму іх дыялогі такія адрывачныя і закадаваныя, а іх любоў не прадугледжвае працягу. "Цкаванне" — гэта гісторыя пра тое, што цынізм і іронія — зусім не ўніверсальная браня", гаворыцца ў анатацыі рамана.

Саша Філіпенка нарадзіўся ў Мінску, скончыў філалагічны факультэт універсітэта ў Санкт-Пецярбургу, магістратуру. Працаваў сцэнарыстам на расійскім тэлебачанні. У 2020 годзе Філіпенка быў вымушаны з'ехаць у Еўропу. Некаторыя яго творы перакладзены на мноства моў і ўваходзілі ў спісы бэстсэлераў.

У лістападзе 2023 года ў доме бацькоў Сашы Філіпенкі прайшоў ператрус, яго бацьку — Аляксандра — затрымалі. Пазней суд Першамайскага раёна Менска арыштаваў яго на 13 дзён. У лютым стала вядома, што супраць пісьменніка ў Беларусі завялі крымінальную справу. Данос на яго напісаў яго дзед.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі