Беларускі кідальнік молата Андрэй Варанцоў пажыццёва дыскваліфікаваны

Андрэй Варанцоў уваходзіў у нацыянальную каманду па лёгкай атлетыцы. Аб прычынах дыскваліфікацыі не паведамляецца, адзначае interfax.by.



Нагадаем, што раней у 2013 годзе пажыццёва быў дыскваліфікаваны штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч. Яго абвінавацілі ва ўжыванні забароненых прэпаратаў на чэмпіянаце свету 2005 года, дзе спартовец заняў пятае месца.



Надзея Астапчук таксама была абвінавачаная ва ўжыванні допінгу на Алімпіядзе-2012 у Лондане. Спартоўку дыскваліфікавалі на год і пазбавілі залатога алімпійскага медаля.



Фота — 123rf.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі