Беларускі лёгкаатлет, злоўлены на допінгу, заявіў пра завяршэнне кар'еры

Беларускі лёгкаатлет Аніс Ананенка напісаў заяву пра завяршэнне кар'еры. Пра гэта піша газета "СБ — Беларусь сегодня". Перад гэтым спартовец атрымаў чатырохгадовую дыскваліфікацыю, калі яго злавілі на генным допінгу. Дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Дзяніс Мужжухін тлумачыць вялікі тэрмін тым, што ўсе прадугледжаныя тэрміны пакарання за ўжыванне забароненых прэпаратаў цяпер павялічаныя ў два разы. "Нескладана здагадацца, што для пераважнай большасці спартоўцаў адлучэнне ад выступаў на 4 гады раўназначнае завяршэнню кар'еры", — кажа спецыяліст.

Ананенка — чэмпіён Беларусі, ён удзельнік Алімпійскіх гульняў у Лондане. У 2013 годзе на турніры ў Будапешце Ананенка прабег два кругі па стадыёне з дагэтуль недасяжным для беларускіх спартоўцаў часам — 1.44,43.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі