Беларускі малатабоец дыскваліфікаваны за допінг — гармон росту

Беларускі малатабоец дыскваліфікаваны за допінг — гармон росту

Беларускі малатабоец Павел Крывіцкі дыскваліфікаваны на чатыры гады за парушэнне антыдопінгавых правілаў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва.

У допінг-пробе лёгкаатлета знайшлі гармон росту. Спартовец не зможа выступаць на афіцыйных спаборніцтвах да 10 чэрвеня 2019 года.

Дарэчы, Крывіцкі — чэмпіён Еўропы-2005, на чэмпіянаце свету 2011 года ён заняў пятае месца. Акрамя таго, спартовец удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Фота: tutgrodno.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі