Беларускі палітвязень Анджэй Пачобут стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы

Анджэй Пачобут

Анджэй Пачобут / sb.by

Беларускі палітвязень Анджэй Пачобут стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы. Адпаведнае рашэнне прынялі дэпутаты гарадской рады польскай сталіцы.

"Калі мы не можам прымусіць рэжым яго вызваліць, мы можам зрабіць так, каб вакол яго справы не было цішыні", — цытуе словы палітыка Роберта Тышкевіча polskieradio.pl.

Пачобут — адзін з лідараў незалежнага Саюза палякаў. Яго затрымалі ў Беларусі 25 сакавіка 2021 года. За публікацыю пра падзеі верасня 1939-га журналіста абвінавацілі ў "распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце" — так улады ацанілі тое, што ён назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра задушэнне беларускіх пратэстаў у 2020-м і тэкст 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне. Анджэй Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у "закліках да санкцый" і ў "распальванні сацыяльнай варожасці". КДБ РБ дадаў яго ў “спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

Палітвязню прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі