У Гродне журналіст-палітвязень Анджэй Пачобут асуджаны на 8 гадоў зняволення

Палітвязень Анджэй Пачобут / sb.by
Палітвязень Анджэй Пачобут / sb.by

У Гродне журналіст-палітвязень, актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у "закліках да санкцый" і ў "распальванні сацыяльнай варожасці". Крымінальную справу абласны суд з 16 студзеня разглядаў у закрытым рэжыме (суддзя — Дзмітрый Бубенчык).

Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021-га разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. З таго часу ён застаецца за кратамі: спачатку ў жодзінскай следчай турме, пасля — у СІЗА № 1 у Мінску, з верасня 2022-га — ў СІЗА ў Гродне. Палітвязню прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

"Распальванне варожасці" ўлады пабачылі ў артыкуле Анджэя Пачобута пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га. А яшчэ ён "садзейнічаў гераізацыі Арміі Краёвай".

Летась КДБ РБ дадаў Пачобута ў “Спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

У Гродне журналіст-палітвязень Анджэй Пачобут асуджаны на 8 гадоў зняволення

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі