Беларускі перамаглі Славакію і засталіся ў Сусветнай групе Кубка федэрацыі

Беларускі перамаглі Славакію і засталіся ў Сусветнай групе Кубка федэрацыі

Беларускія тэнісісткі вырвалі перамогу у зборнай Славакіі ў матчы плэй-оф Сусветнай групы Кубка федэрацыі. У вырашальным парным паядынку тандэм Вера Лапко / Лідзія Марозава адолеў Яну Чэпелаву і Вікторыю Кужмаву — 6:3, 6:4. Лік матчу стаў 3:2 на карысць беларусак.

У адзіночных сустрэчах Беларусь і Славакія атрымалі па дзве перамогі: спачатку Аляксандра Сасновіч выйграла ў Яны Чэпелавай 7:6 (8:6), 7:5, а затым Арына Сабаленка саступіла Вікторыі Кужмавай — 2:6, 6:2, 6:7 (5). Сёння Сабаленка выйграла у Ганны Шмідлавай6:3, 6:4, а Сасновіч саступіла Кужмавай — 6:1, 7:6.

Такім чынам, Беларусь застанецца ў Сусветнай групе Кубка федэрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі