Беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт даслаў ліст з-за кратаў у Сербіі

Ліст з-за кратаў у Сербіі

Ліст з-за кратаў у Сербіі / instagram.com/yulya_hottt/

Беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт даслаў ліст з-за кратаў у Сербіі. "Даражэнькія мае, Беларусы! Атрымліваю ад вас лісты і паштоўкі... Як нейкі цуд, яны грэюць маю душу і сэрца!" — піша ён.

Інтэрпал затрымаў Гнёта ў кастрычніку 2023 года ў Сербіі на запыт рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які абвясціў яго ў вышук па справе аб падатках. Адвакаты кажуць, што гэта палітычна матываваны пераслед, а на радзіме Гнёта могуць чакаць катаванні. Суд першай інстанцыі ў снежні 2023-га ўхваліў дэпартацыю беларуса ў РБ. Аднак сёлета ў сакавіку Вышэйшы суд (Апеляцыйны) адмяніў гэтае рашэнне і адправіў справу на перагляд. Рашэнне суда чакаецца на працягу месяца.

Нядаўна стала вядома, што ў Андрэя Гнёта ў турме пагоршылася здароўе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі