Беларускі рубель 13 траўня зноў аслабеў адносна ўсіх асноўных валют

Беларускі рубель 13 траўня зноў аслабеў адносна ўсіх асноўных валют

13 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў павялічыўся — з 2,4392 да 2,4463 беларускага рубля. Вырас і курс еўра — з 2,6394 да 2,6523 беларускага рубля. Працягвае ісці ўверх і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3250 беларускага (у аўторак — 3,3193).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,24%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі