Беларускі ўрад удвая павялічыў дзяржзаказ на грэчку
Савет міністраў удвая павялічыў дзяржзаказ на грэчку ў 2020 годзе. Пастанова №265 ад 30 красавіка за подпісам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў плануецца закупіць 30 тысяч тон грэчкі замест ранейшых 15 тысяч тон. Адпаведна ўсе аблвыканкамы, акрамя віцебскага, павінныя закупіць па 6000 тон замест ранейшай нормы ў 3000 тон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.