Лукашэнка: скончыцца грэчка, будзем пшонку есці, а яшчэ бульба ёсць
27 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з працоўным калектывам "Белгіпса" выказаўся наконт сітуацыі з харчаваннем у нашай краіне падчас пандэміі каранавіруса. Ён запэўніваў людзей, што не трэба хвалявацца, што прадукты знікнуць.
"Калі павысіўся попыт, я сказаў: а чаго хвалюецеся — малако, мяса — не трэба нікуды іх вазіць, у Расію прабівацца [праз розныя перашкоды і забароны], Кітай на нейкі час закрыўся, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — На прылаўкі! Няхай людзі ядуць".
Напярэдадні прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання запэўніваў, што запасаў грэчкі ў нашай краіне хопіць да восені. Лукашэнка яго словы пацвердзіў: хопіць на паўгода.
"Няма ніякіх вялікіх праблем, — кажа Аляксандр Лукашэнка. — Ну не будзе грэчкі, будзем пшонку есці... Не забывайце, што ў нас бульба ёсць. Так што мы з голаду не памрэм. Гэта дакладна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.