Беларускі вясляр Яўген Залаты выйшаў у фінал Алімпіяды

Яўген Залаты

Яўген Залаты / НАК РБ

Беларускі спартовец Яўген Залаты выйшаў у фінал у спаборніцтвах лодак-адзіночак у акадэмічным веславанні.

На дыстанцыі 2000 м ён паказаў час 6 хвілін 39,01 секунды. Гэта другі вынік у заездзе.

Фінальны заезд у мужчын-весляроў у гэтым відзе адбудзецца 3 жніўня.

А вось вяслярка Таццяна Клімовіч не трапіла ў фінал Алімпіяды на дыстанцыі 2000 метраў.

У сваім паўфінальным заездзе беларуска фінішавала пятай. Клімовіч адолела дыстанцыю за 7 хвілін 26,56 секунду. Ад лідаркі заезду, навазеландкі Эмы Твіг, яна адстала на 9,37 секунды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі