Лодкі беларускіх алімпійцаў не прапусцілі ў Еўрасаюз
Вёслы, ілюстрацыйнае фота
У Еўрасаюз не прапусцілі лодкі беларускіх удзельнікаў Парыжскай Алімпіяды, паведамляе "Беларусь 5". Гэта вынік санкцый, уведзеных супраць рэжыму Лукашэнкі.
Алімпійскія Гульні стартуюць ужо ў бліжэйшую пятніцу, 26 ліпеня. У суботу свае кваліфікацыйныя заезды пачнуць беларускія весляры-акадэмісты Яўген Залаты і Таццяна Клімовіч.
"Мы паспрабавалі правезці лодкі ў Парыж, але ў Еўрапейскім Саюзе стаіць забарона на ўвоз лодак, таму нас развярнулі. І цяпер прапрацоўваецца пытанне, каб арандаваць інвентар", — дзеліцца падрабязнасцямі старшы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Юлія Бічык.
Яна кажа, што перасесці на новую лодку — гэта не самыя горшыя ўмовы, але спартоўцам давядзецца максімальна хутка адаптавацца пад новы інвентар.
Нагадаем, што беларускія алімпійцы будуць удзельнічаць у Гульнях у нейтральным статусе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.