Беларускіх касманаўтаў абавязалі ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці
Касманаўтаў абавяжуць удзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці, ілюстрацыйнае фота
Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка падпісаў указ №100 "Аб статусе беларускага касманаўта". У ім абазначаныя правы і абавязкі касманаўта Рэспублікі Беларусь.
Статус касманаўта атрымае не толькі чалавек, які здзейсніў касмічны палёт, але і яго дублёр. Дзеля прызнання заслуг касманаўта перад Беларуссю яму прадугледжаны шэраг ільгот і прэферэнцый, у тым ліку медабслугоўванне ў Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры, пенсія, дзяржпадтрымка пры будаўніцтве жылля ды інш.
"Пры гэтым вызначана, што касманаўт павінен адпавядаць свайму высокаму званню, валодаць цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, прымаць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, годна прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на міжнароднай арэне", — адзначае прэс-служба Лукашэнкі
На 21 сакавіка прызначаны першы касмічны палёт з грамадзянкай незалежнай Беларусі Марынай Васілеўскай. Яе дублёркай з'яўляецца Анастасія Лянкова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.