Беларускім аптэкам прапаноўваюць працаваць па начах
Кіраўнікам аптэк разаслалі ліст, у якім прапануюць максімальна працягнуць рэжым працоўнага дня.
Міністэрства аховы здароўя прапануе аптэкам павялічыць працоўны дзень і па магчымасці працаваць уначы. Такая неабходнасць узнікла ў сувязі з сезонным уздымам захворванняў на вірусныя інфекцыі, праз які значна павялічыўся паток наведнікаў у аптэкі.
У сувязі з гэтым Мінздароўя лічыць неабходным арганізаваць працу аптэк “па максімальна падоўжаным рэжыме працоўнага дня”, а таксама просіць “разгледзіць магчымасць працы аптэк у начны час”.
Апроч таго, ведамства прапануе праводзіць санітарна-гігіенічную апрацоўку памяшканняў аптэк, у тым ліку санітарныя дні ў непрацоўны час, перадае Interfax.by