Беларускім шпіёнам у Польшчы апынуўся вайсковы аташэ

Контрразведка Агенцтва ўнутранай бяспекі сабрала доказы таго, што яго праца перавысіла дыпламатычную місію, перадае Белсат.



Паведамляецца, што вайсковага аташэ Беларусі злавілі супрацоўнікі контрразведкі з Агенцтва ўнутранай бяспекі, калі ён фатаграфаваў вайсковыя аб'екты ў Быдгашчы. Гэтыя аб'екты з'яўляюцца навучальным цэнтрам НАТО.



Вайсковы аташэ Беларусі — гэта адзін з двух выяўленых у Польшчы шпіёнаў, пра якіх Еўрарадыё паведамляла ўчора. Іншага шпіёна, як стала вядома, затрымалі значна раней. Ён трапіў у рукі Службы ваеннай разведкі Польшчы два гады таму. Ужо тады Апеляцыйная пракуратура выставіла яму абвінавачанне ў шпіянажы. З таго часу беларус застаецца пад арыштам. Пра гэтую гісторыю ведала толькі вузкае кола людзей у Польшчы, кажуць у сілавых ведамствах. Толькі цяпер, калі ў суд трапіў акт абвінавачання, стала вядома больш падрабязнасцяў.



Польскія СМІ пішуць, што сітуацыя са шпіёнамі з Беларусі — вельмі нетыповая, таму праца над абвінавачаннем цягнулася больш за два гады. Ёсць звесткі, што грамадзянін Беларусі раней супрацоўнічаў з Вайсковай інфармацыйнай службай Польшчы, расфармаванаю некалькі гадоў таму. Кіраўніцтва аддзела, што займалася разведкай, лічыла яго сваёй крыніцай у беларускіх спецслужбах, а яго самога разглядала як каштоўнага супрацоўніка, які перадаваў вельмі істотную інфармацыю пра беларускую армію. За свае паслугі ад польскага боку ён атрымліваў шчодрыя ўзнагароды — да некалькіх соцень тысяч долараў. Насамрэч ён выявіўся дэзінфарматарам. З часам высветлілася, што насамрэч ён выконваў заданні для спецслужбаў Беларусі.



Фота — sergemaksimov.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі