Беларускія баскетбалісткі перамаглі Харватыю на чэмпіянаце Еўропы (відэа)
Такім чынам, яны забяспечылі сабе выхад у наступны этап спаборніцтваў.
У матчы другога тура кантынентальнага першынства, якое праходзіць у Францыі, зборная Беларусі перамагла харватак з лікам 57:43 (15:13, 11:15, 18:7, 13:8). На сёння нашы дзяўчаты — лідары ў сваёй папярэдняй групе D і маюць 4 ачкі пасля двух матчаў. Харватыя мае 3 ачкі, Літва і Чэхія — па адным ачку пасля адной гульні.
Напярэдадні беларускі разграмілі каманду Чэхіі — 60:39. Заўтра, 17 чэрвеня яны яшчэ згуляюць з камандай Літвы.
У наступны этап чэмпіянату Еўропы выходзяць па тры найлепшыя каманды з кожнай групы. Дзве перамогі запар у любым выпадку забяспечылі Беларусі працяг спаборніцтваў.