Беларускія баскетбалісткі правядуць першы матч фіналу чэмпіянату Еўропы
15 чэрвеня ў французскім Трэлазе ў стартавай гульні папярэдняй групы D нашы дзяўчаты сустрэнуцца са зборнай Чэхіі.
У другім сённяшнім матчы гэтага квартэту літоўскія баскетбалісткі згуляюць з камандай Харватыі. У нядзелю, 16 чэрвеня зборная Беларусі згуляе з харвацкай камандай, а 17 чэрвеня завершыць першы этап сустрэчай з літоўкамі, перадае БЕЛТА.
Трансляцыю стартавага матчу можна будзе паглядзець на тэлеканале “Беларусь 2”, пачатак а 20.10.