Беларускія цыгарэты рэзка падаражэюць з 1 кастрычніка

В Беларуси резко подорожают сигареты

У Беларусі рэзка даражэюць цыгарэты / tut.by

1 кастрычніка ў Беларусі чарговы раз падаражэюць цыгарэты. Гэтым разам цэны на айчынныя маркі павысяцца не на 5-10 капеек, як раней, а адразу на 35-50, вынікае з табліцы Міністэрства падаткаў і збораў.

Сярод прадукцыі гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" даражэйшымі на 40 капеек стануць цыгарэты "Мінск", "Фэст", некаторыя віды "Dove". Цыгарэты маркі "NZ" падаражэюць на 45 капеек. "NZ Safari Pride" будзе каштаваць 4,45 рубля — на 5 капеек даражэй за імпартныя "Lucky Strike". На 30 капеек падаражэюць "Rothmans". Цэны на цыгарэты "Pall Mall" павысяцца на 5-10 капеек, на "Kent" — на 5-20 капеек.

Сярод прадукцыі кампаніі "Тытунь-Інвест" папулярныя цыгарэты "Карона" падаражэюць на 50 капеек і будуць каштаваць амаль 4 рублі. Больш за 3 рублі будзе каштаваць "Форт".

Упершыню падаражэюць "Lucky Strike" — да 4,70 рубля.

У кампаніі "Беларусьгандаль" з вядомых марак падаражэе толькі "CHAPMAN" — на 30 капеек.

Рэзкае падаражанне цэн на цыгарэты звязанае з тым, што беларускія акцызныя стаўкі падымаюць да ўзроўню расійскіх — у рамках інтэграцыі "Саюзнай дзяржавы".

У наступным годзе падаражанне чакае і імпартныя цыгарэты. Мяркуеецца, што канчаткова стаўкі зраўняюцца ў 2028 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі