Беларускія дэсантнікі “захапілі” аэрадром пад Псковам

Беларускія дэсантнікі “захапілі” аэрадром пад Псковам

У Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі праходзяць сумесныя расійска-беларускія тактычныя вучэнні. Як інфармуе РІА “Новости”, 10 кастрычніка каля тысячы беларускіх і расійскіх дэсантнікаў высадзіліся на аэрадром умоўнага праціўніка і захапілі яго. Спачатку дэсантаваўся перадавы атрад — 300 байцоў з пскоўскага злучэння Паветрана-дэсантных войскаў Расіі і віцебскага злучэння Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі. Беларусы знішчылі рэзервы ўмоўнага праціўніка, захапілі найважнейшыя элементы палявога аэрадрома. Расіяне ў гэты час уварваліся на базу забеспячэння. Пасля яны сумесна пашырылі плацдарм, ліквідавалі “дыверсійныя групы” ды забяспечылі высадку асноўных сіл. Дарэчы, дэсантаванне адбывалася з расійскіх самалётаў Іл-76 ў складаных умовах надвор’я з вышыні 800 метраў.

Вучэнні працягнуцца да 11 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі