Беларускія мытнікі канфіскавалі дзве партыі “шэрых” запчастак на 8 млрд рублёў

Беларускія мытнікі канфіскавалі дзве партыі “шэрых” запчастак на 8 млрд рублёў

Беларускія мытнікі канфіскавалі дзве партыі “шэрых” запчастак на 8 мільярдаў рублёў

Вядома, што гэты тавар павінен быў трапіць у Расію і Казахстан.

Дзве буйныя партыі аўтазапчастак на агульную суму ў 8 мільярдаў рублёў канфіскавалі беларускія мытнікі. Адну з партый нелегальнага грузу знайшлі ў Віцебску падчас дагляду фуры. Выявілася, што частка заяўленага ў дэкларацыі тавару адсутнічае. Замест яго ў грузавым адсеку перавозілі шкло, рашоткі ад фараў і іншыя аўтамабільныя дэталі. Усяго іх было болей за тысячу штук.

Другую партыю “шэрых” запчастак спынілі ашмянскія мытнікі ў пункце “Катлоўка”. У грузавіку “Вольва”, які ішоў з Літвы, былі вадзяныя насосы, тармазныя калодкі і іншыя камплектуючыя для аўто. У дакументах іх не было.

Вядома, што нелегальныя грузы павінны былі трапіць праз Беларусь у Расію і Казахстан. Незадэклараваны груз адабралі. Па абодвух фактах кантрабанды распачатыя адміністратыўныя працэсы, перадае тэлеканал “Беларусь 1”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі