Беларускія мытнікі знайшлі ў расіяніна незадэклараваныя брыльянты (фота)

Беларускія мытнікі знайшлі ў расіяніна незадэклараваныя брыльянты (фота)

Беларускія мытнікі знайшлі ў расіяніна незадэклараваныя брыльянты. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення “Варшаўскі мост”. Грамадзянін Расіі ехаў з Польшчы на аўтамабілі “Audi A6”. Кантрабанду знайшлі ў асабістых рэчах мужчыны. 13 камянёў з невядомага мінерала адправілі на экспертызу. Высветлілася, што 12 з іх — празрыстыя брыльянты, яшчэ адзін камень — сінтэтычны ітрый-алюміневы гранат.

Агульны кошт камянёў склаў больш за 14,5 тысячы рублёў. Самы дарагі брыльянт вагой 0,382 карат каштуе амаль 2 тысячы рублёў. Лёс кантрабанды вырашыць суд, інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі