Беларускія навукоўцы распрацоўваюць кефір для даўгавечнікаў

Учёные проанализировали микробиом долгожителей и определили гены, которые влияют на продолжительность жизни

Учёные проанализировали микробиом долгожителей и определили гены, которые влияют на продолжительность жизни / Pixabay

Беларускія навукоўцы будуць распрацоўваць кефір для даўгавечнікаў, піша Smart-Press са спасылкай на СТВ. Гэта прадукт будзе ўтрымваць мікраарганізмы, якія характэрныя для мікрабіёму людзей з вялікай працягласцю жыцця, кажа намдырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі беларускай Акадэміі Навук Павел Марозік.

Навукоўцы вывучалі мікрабіём (супольнасць мікраарганізмаў) і выявілі ў ім гены, якія спрыяюць высокай працягласці жыцця. Потым яны прааналізавалі, з чаго складаецца мікрабіём даўгавечнікаў і высветлілі, што ў іх палову мікрабіёму складала бактэрыі акермансія.

Зараз да навукоўцаў з Інстытута генетыкі далучацца калегі з Інстытута мяса-малачарні прамысловасці. Разам яны і распрацуюць кефірны прадукт, у складзе якога будзе набор мікраарганізмаў, які звычайна характэрны для мікрабіёму даўгавечнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі