Беларускія НДА пачынаюць працу падчас віленскага саміта
28-29 лістапда у Вільні пройдзе форум BўROOM.
Удзел у форуме бяруць вядучыя беларускія НДА, а таксама некаторыя палітычныя арганізацыі.
28 лістапада мерапрыемствы адкрые выстава Belarus Press Photo, затым запланаваны шэраг сустрэч і круглых сталоў. Удзельнікі форуму запрашаюць на свае мерапрыемствы гасцей саміту Усходняга партнёрства. Анансаваны ўдзел камісара ЕС па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле.
На працягу 28-29 лістапада слухайце ў эфіры Еўрарадыё жывыя ўключэнні з форуму.