Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек
Колькасць палітвязняў у Беларусі набліжаецца да 700. Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек. Гэта — Андрэй Арыко, Кацярына Арыко, Аляксандр Бабко, Вадзім Гіль, Алена Дзядзюля, Вольга Дубовік, Максім Дубешка, Мікалай Лёгкі, Яна Мілеўская, Ігар Мыслівец, Андрэй Рунцо, Віталь Самсонаў, Уладзіслаў Тамашэвіч і Аляксей Чашун.
Усе былі ўзятыя пад варту: Гіль — за абразу прадстаўніка ўлады, Рунцо — за рытуальны вянок, дастаўлены да дома міліцыянера, Мілеўская — за "здзек над дзяржаўнымі сімваламі", Тамашэвіч і Чашун — за падпал чырвона-зялёнага сцяга, іншыя 7 чалавек — за нанясенне надпісаў на стагах сена.
Лёгкі і Самсонаў асуджаныя да 2 гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Першы — за абразу прадстаўніка ўлады, другі — за хуліганства і здзек над дзяржаўнымі сімваламі.
На 24 верасня палітзняволеных у нашай краіне ўжо 685.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.