Беларускія вайскоўцы скончылі навучанне на ядзерных "Іскандэрах"
Навучанне праходзіла на расійскім палігоне / "Воен-ТВ"
Беларускія артылерысты завяршылі навучанне на аператыўна-тактычным ракетным комплексе "Іскандэр-М". Гэтыя комплексы абсталяваныя балістычнымі ракетамі, здольнымі несці ядзерны зарад.
"Разлікі асобнага ракетнага дывізіёна, абсталяванага аператыўна-тактычным ракетным комплексам "Іскандэр-М", прыступілі да актыўнай баявой падрыхтоўкі ў пункце пастаяннай дыслакацыі", — зрабілі справаздачу ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Там таксама адзначылі, што падчас навучання на расійскім палігоне беларусы дэтальна вывучылі "пытанні ўтрымання і выкарыстання тактычных спецыяльных боепрыпасаў для АТРК "Іскандэр-М".
Пра тое, што Расія збіраецца размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю, 25 сакавіка паведаміў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Праз некалькі дзён падчас "паслання народу і нацсходу" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "вяртанне" ядзернай зброі ў Беларусь — гэта адказ на "агрэсію з Захаду". А ў пачатку красавіка расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу заявіў, што Расія ўжо перадала Беларусі ракетны комплекс "Іскандэр-М", здольны несці ядзернае ўзбраенне. Тады ж ён адзначыў, што здольнасць наносіць удары "сродкамі паражэння ў ядзерным абсталяванні" атрымалі і некаторыя беларускія ваенныя самалёты.
Белорусские артиллеристы завершили подготовку на одном из полигонов Вооруженных Сил России.
— Минобороны Беларуси (@MOD_BY) April 26, 2023
Расчеты отдельного ракетного дивизиона, оснащенного оперативно-тактическим ракетным комплексом «Искандер-М», приступили к активной боевой подготовке в пункте постоянной дислокации. pic.twitter.com/32aZml97Lv
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.