Беларускую цяжкаатлетку дыскваліфікавалі пажыццёва

Іх пробы на леташнім кастрычніцкім чэмпіянаце свету ва Уроцлаве далі станоўчы вынік. У абоіх знайшлі анабалічны стэроід станазалол.



Іх вынікі на чэмпіянаце свету ўжо ануляваныя, піша "Прессбол". Такім чынам, Кацярына Шкуратава пазбаўленая бронзавага медаля па суме дваябор'я ў катэгорыі звыш 75 кг, а Аляксандр Макаранка, які заняў у двухбор'і 4-е месца ў катэгорыі да 94 кг, — золата ў рыўку.



Макаранка дыскваліфікаваны на два гады. А Шкуратаву адлучылі ад спорту пажыццёва, бо ў яе гэта другі допінгавы пракол у кар'еры.



Фота — www.mir-la.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі