Беларускую кампанію аштрафавалі за неліцэнзійны Microsoft Office

Беларускую кампанію аштрафавалі за неліцэнзійны Microsoft Office

Беларускую фірму "Ніка", якая займаецца аптовым і рознічным гандлем прадуктамі харчавання, прыцягнулі да адказнасці за выкарыстанне неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння Microsoft, піша tut.by

Сёлета ў красавіку віцебская міліцыя правяла пазапланавую праверку ААТ "Ніка". Падчас яе выявілася, што кампанія карыстаецца неліцэнзійным праграмным абсталяваннем Microsoft. У прыватнасці, незаконна выкарыстоўваліся праграмы Microsoft Office Professional 2003, Microsoft Office Professional 2010 і Microsoft Office Enterprise 2007 без належных ліцэнзій.

Кампанія не змагла падаць дакументы, якія пацвярджаюць, што ПА было набытае законна. "Ніку" судзілі за ўсталяванне, запуск і выкарыстанне софту без адпаведнай дамовы з кампаніяй Microsoft. Суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў кампанію на 2300 рублёў (100 базавых велічыняў). Падчас паўторнага разгляду справы суд пакінуў рашэнне без зменаў, яно набыло законную моц 21 снежня.

Паводле даследавання 2016 года, неліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне ў Беларусі складае больш за 80%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі