Беларускую спартоўку дыскваліфікавалі за допінг
Алена Дубіцкая дыскваліфікаваная на паўгода.
Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі дыскваліфікавала беларускую штурхальніцу ядра Алену Дубіцкую на 6 месяцаў — да 17 сакавіка 2015 года.
Нагодай стала тое, што 25-гадовая спартоўка здала станоўчы допінг-тэст на этапе "Брыльянтавай Лігі" ў Берліне 31 жніўня 2014 года.
Дарэчы, Дубіцкая ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету-2013 (заняла там 27-е месца) і ў чэмпіянаце Еўропы-2014 (7-е месца).
Фота — klbviktoria.com