Беларусу ў Польшчы не далі міжнародную абарону за ненаўмыснае парушэнне закону

Польскі падарожны дакумент замежніка, ілюстрацыйнае фота

Польскі падарожны дакумент замежніка, ілюстрацыйнае фота / MOST

Польская Рада па справах бежанцаў адмяніла рашэнне пра адмову ў міжнароднай абароне беларусу, які ненаўмысна парушыў закон, піша MOST. Справу накіравали на новы разгляд.

Наш суайчыннік у Польшчы звярнуўся па міжнародную абарону. Ён спаслаўся на тое, што асцерагаецца прызыву ў войска і адпраўкі на вайну, а таксама пераследу на радзіме. У Асацыяцыі прававога ўмяшальніцтва адзначылі, што ў Беларусі яго пераследавалі "на падставе сфабрыкаваных доказаў".

Аднак Упраўленне па справах замежнікаў вырашыла, што беларус можа ўяўляць небяспеку "для дзяржавы і грамадства", і адмовіла яму ў міжнароднай абароне. Свае рашэнне ведамства абгрунтавала тым, што беларус у Польшчы парушыў закон. Што гэта было за парушэнне, не паведамляецца. Але гаворыцца, што яно было ненаўмысным і, мяркуючы па пакаранні, нязначным: мужчыну аштрафавалі на 2 тысячы злотых.

Асацыяцыя, куды звярнуўся беларус, абскардзіла адмову ў Радзе ў справах уцекачоў. Яго абаронцы падкрэслілі на тое, што пад увагу браўся толькі сам факт судзімасці, "без ацэнкі індывідуальнай сітуацыі замежніка, цяжару ўчыненага дзеяння, яго паводзін і роду ўжытага пакарання". Гэта супярэчыць практыцы Еўрапейскага суда па правах чалавека і Еўрапейскага Суда.

Рада па справах бежанцаў пагадзілася з гэтымі довадамі, адмяніла рашэнне пра адмову і пастанавіла разгледзець прашэнне беларуса паўторна. Было прызнана, што Упраўленне па справах замежнікаў няўважліва даследавала акалічнасці магчымага пераследу беларуса на радзіме, а таксама таое, ці можа ён уяўляць рэальную небяспеку для польскага грамадства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі