Беларусы летась атрымалі 309 тысяч першасных дазволаў на пражыванне ў ЕС

У ЕС беларусам выдалі 309 тысяч дазволаў на пражыванне / pexels.com

У ЕС беларусам выдалі 309 тысяч дазволаў на пражыванне / pexels.com

За 2022 год беларусы атрымалі ў Еўрасаюзе 309 тысяч першасных дазволаў на пражыванне. Гэта падлічылі журналісты сайта "Зеркало", праналізаваўшы звесткі Еўрастата.

Нашыя суайчыннікі займаюць па гэтым паказніку другое месца пасля ўкраінцаў — тыя атрымалі каля 360 тысяч такіх дазволаў.

Агулам летась ЕС выдаў замежнікам каля 3,5 мільёна такіх дазволаў. Беларусы атрымалі каля 9% ад агульнай колькасці выдадзеных дакументаў.

Пад першасным або ўпершыню выдадзеным дазволам на пражыванне Еўрастат мае на ўвазе не толькі ўласна від на жыхарства. Пад гэтую катэгорыю трапляюць усе іншыя дакументы, якія дазваляюць доўгачасовае (ад трох месяцаў) бесперапыннае знаходжанне на тэрыторыі якой-небудзь краіны ЕС. Такім чынам, у статыстыку разам з рознымі відамі ВНЖ уваходзяць і нацыянальныя візы (у тым ліку гуманітарныя, рабочыя, навучальныя і гэтак далей).

Першаснымі такія дакументы лічацца, калі яны выдадзеныя чалавеку ўпершыню ці прайшло не менш за шэсць месяцаў з моманту заканчэння тэрміну дзеяння старога дазволу да пачатку дзеяння новага.

Першае месца па выдачы дакументаў беларусам займае Польшча: летась яна выдала беларусам 285 496 дазволаў на пражыванне, або 92% ад усіх выдадзеных у ЕС. На другім месцы размясцілася Літва — 13 006 дазволаў у 2022 годзе. Трэцяе месца займае Германія — 1978 дазволаў, выдадзеных летась.

Амаль усе краіны павялічыла выдачу ВНЖ беларусам. Скарацілі выдачу дакументаў толькі тры краіны — Чэхія, Латвія і Эстонія. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі