Беларусы ніколі не жылі лепш, чым у апошнія гады, лічыць намеснік кіраўніка МЗС

Юрый Амбразевіч / mfa.gov.by
Юрый Амбразевіч / mfa.gov.by

Беларусы ніколі не жылі лепш, чым у апошнія гады, "нават пры ўсіх палітычных і эканамічных перыпетыях як унутры, так і вакол нашай краіны", заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч. Гэтую думку ён агучыў напярэдадні на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды дня ААН у Мінску.

На яго думку, "аб'ектыўным адлюстраваннем гэтага прагрэсу з'яўляецца годнае месца Беларусі ў групе краін з вельмі высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу, згодна з міжнароднымі рэйтынгамі".

Са свайго боку адзначым, што ў Беларусі сёлета так прыкметна растуць кошты, што Аляксандр Лукашэнка спачатку паспрабаваў іх замарозіць, а потым запатрабаваў распрацаваць новы механізм рэгулявання. Эксперты ЕАБР прагназуюць, што да канца года інфляцыя ў Беларусі складзе 18%. Падае ВУП і рэальныя даходы насельніцтва. Рэальныя заробкі ў Беларусі да канца года не вырастуць у параўнанні з 2021-м, папярэдзіў у жніўні намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч. "Я думаю, што па выніках 2022 года заробак будзе на ўзроўні 2021-га. Прынамсі, мы для гэтага ўсё будзем рабіць", — сказаў чыноўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі