Беларусы паехалі закупляцца ў Расію

Фірмы, якія возяць шоп-туры пацвярджаюць: за апошні тыдзень павялічыўся паток жадаючых паехаць за пакупкамі ў Расію. Расійскі рубель абваліўся, а кошты некаторыя крамы падцягнуць яшчэ не паспелі.

"У Расію цяпер рынуліся, менавіта за гэты тыдзень. Напэўна рэклама ці сарафаннае радыё спрацавала, — распавядаюць у адной з турфірм. — Хапаюць усё, што можна. Такое адчуванне, што нашы людзі сталі вельмі галоднымі. Тэлевізары бяруць. Нібыта там так ужо танней? Я не заўважыў вялікай розніцы, можа, у вельмі дарагіх рэчах яна ёсць. А ў дробных, як тэлевізар 32 дзюймы, долараў 30-40 чалавек выйграе. Ці варта дзеля гэтага ехаць у Смаленск за столькі кіламетраў?"

Цікава, што ў турфірмах, якія прапануюць экскурсіі разам з невялікімі шопінгам, жадаючых паехаць у Смаленск не павялічылася. Але іх калегі возяць аўтобусы ў маскоўскую Ікею, якія на радзіму вяртаюцца цалкам загружаныя.

"Мы прапануем паглядзець дастаткова старажытны горад і зрабіць выгадныя пакупкі перад Новым годам. Але ажыятажу няма. Калегі кажуць, што з Масквы прыязджаюць аўтобусы, набітыя да верху. Няма мяжы, няма такога паняцця, як "растаможванне". Пакуль у Ікеі ў Маскве выгадней, чым набываць у Вільні".

Але колькі гэта працягнецца, не вядома, бо рана ці позна кошты павысяцца. Але пакуль так. Еўрарадыё параўноўвае і высвятляецца, што кошты на дарагія рэчы сапраўды ніжэйшыя.

Напрыклад, адна і тая ж лядоўня танней у Маскве на 39 еўра. Праўда ў літоўскай вярнуць таксфры каля 70 еўра, але ёсць мяжа і абмежаванні па вазе. На 49 еўра танней камод у маскоўскай Ікеі. У літоўскай вярнуць таксфры прыблізна на тую ж суму. Але шмат не прывязеш. Да таго ж у Расію няма чэграў на мяжы і не трэба віза.

Але на больш танных рэчах, тых жа камодах, але прасцей, розніцы у кошце амаль няма.

Калі параўнаць кошт на паліва, то цяпер вельмі выгадна везці яго з Расіі. Напрыклад, дызельнае у нас каштуе 11 700, а ў Расіі 6 900. 92 бензін у нас 10 600, а ў Расіі 6 700. На літры эканомія 3 900, гэта 390 тысяч на 100 літрах.

Цяпер многія маркі аўтамабіля ў Расіі таннейшыя, але нязначна, да тысячы долараў. “Рэно Дастэр” у Мінску каштуе 16 тысяч долараў, у Расіі — 15 тысяч. Новы “Логан” у сярэдняй камплектацыі 12 500 у Мінску, у Расіі таннейшы на паўтары тысячы. Беларускія дылеры зразумелі сітуацыю і абвясцілі зніжкі.

Беларусы масава скупляюць новыя машыны ў расійскіх аўтасалонах

Але на дарагіх аўто можна зэканоміць больш і многія беларусы паехалі набываць новыя і ужываныя аўто ў суседнюю краіну. Таксама не ведома, як доўга гэта працягнецца.

Бо камплектуючыя ў расійскай сборцы імпартныя і кошт падрасце. Як падрос кошту расійскіх рублях на iPhone. За дану ноч расійскае прадстаўніцтва кампаніі змяніла кошты. Але нават цяпер iPhone 6 каштуе танней, чым паўсюль.

У Беларусі прадаюць самы дарагі і самы танны iPhone 6

Так у Беларусі iPhone 6 можна набыць за 700-800 еўра, у Расіі 691 еўра, а ў Германіі 699 еўра.

Фота: msk.ikea.transact.net.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі