Беларусы прадаюць праз інтэрнэт... хрушчоў

Абвесткі аб продажы хрушчоў / kufar.by
Абвесткі аб продажы хрушчоў / kufar.by

На інтэрнэт-пляцоўцы kufar.by з'явіліся некалькі дзясяткаў прыватных абвестак аб продажы хрушчоў.

Сярод прадаўцоў большасць — з Віцебскай вобласці. Кошты вар'іруюцца ад 10 да 50 капеек за штуку.

Прадаўцы прапаноўваюць хрушчоў "для рыбалкі ды іншага". Свой тавар яны нахвальваюць самымі рознымі спосабамі: "смачныя і сакавітыя", "выдатныя прыгажуны", "свежыя, маладыя яшчэ лётаюць". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі