Беларусы сёлета патрацілі за мяжой 420 тысяч долараў з банкаўскіх картак
За першыя дзевяць месяцаў 2015 года беларусы патрацілі за мяжой больш за 420 тысяч долараў з банкаўскіх плацёжных картак. Пра гэта сведчыць статыстыка, апублікаваная Нацбанкам нашай краіны.
Паведамляецца, што аб'ём аперацый па картках Visa склаў амаль 350 тысяч долараў, MasterCard — больш за $69 тысяч, БЕЛКАРТ/Maestro — крыху больш за тысячу долараў. Агулам за межамі Беларусі было выканана амаль 14 мільёнаў аперацый.
Фота: Fotolia