Беларусы так хацелі перапісацца, што паклалі серверы Белстата

Беларусы так хацелі перапісацца, што паклалі серверы Белстата

4 кастрычніка стартаваў перапіс насельніцтва Беларусі. Сёлета перапісную анкету можна ўпершыню запоўніць праз інтэрнэт — на сайтах census.by и перепись.бел. Але за першыя 12 гадзінаў гэта атрымалася толькі ў 16 тысяч чалавек: жыхары IT-краіны так хацелі перапісацца, што паклалі серверы Нацыянальнага статыстычнага камітэта!

“Перагружаныя сайты проста, вельмі вялікі паток ідзе. Паспрабуйце крыху пазней ці заўтра. Магчыма, нават сёння крыху паток людзей спадзе... Спецыялісты ўжо актыўна вырашаюць гэтую праблему”, — распавялі нам у Белстаце.

Каб прабіцца на сайт перапісу, старонку даводзіцца абнаўляць дзясяткі разоў. Атрымліваецца замкнёны круг: чым больш запытаў да сервера, тым менш шансаў на тое, што старонка загрузіцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі