Беларусы затрымалі расіяніна, які ехаў у Літву з вінтоўкамі і пісталетам (фота)

Беларусы затрымалі расіяніна, які ехаў у Літву з вінтоўкамі і пісталетам (фота)

Беларусы затрымалі расіяніна, які ехаў у Літву з двума вінтоўкамі ("Вяпрук" і "Сайга") і траўматычным пісталетам "МР-80". Здарэнне адбылося 19 чэрвеня ў пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы. 53-гадовы грамадзянін Расіі ехаў на аўтамабілі Toyota. Акрамя вінтовак і пісталета ў салоне легкавіка былі і больш за 70 патронаў да згаданай зброі, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Супрацоўнікі мытні забралі зброю для правядзення балістычнай экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі