Беларусы затрымалі расіяніна, які вяртаўся з ЕС з рарытэтным пісталетам
42-гадовы грамадзянін Расіі вяртаўся з Еўрасаюза на радзіму праз Беларусь. Ён ехаў у якасці пасажыра ў аўтамабілі Lexus. У пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы ў яго знайшлі агнястрэльную зброю і антыкварыят. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, мужчына нічога не дэклараваў. Аднак мытнікі вырашылі праверыць аўтамабіль і знайшлі карціны, рэпрадукцыі, амаль стогадовую казачую шашку, штык і двухствольны пісталет.
Эксперты прыйшлі да высновы, што пісталет з крэмневым замком з'яўляецца агнястрэльнай зброяй. Паколькі расіянін не меў дазволу на яго правоз праз мяжу, то была распачата крымінальная справа. За недэклараванне тавараў найхутчэй ён атрымае штраф.
customs.gov.by