Беларусы знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну Саўрасава (відэа)

Беларусы знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну Саўрасава (відэа)

Беларускія мытнікі знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну вядомага рускага мастака-пейзажыста Аляксея Саўрасава (1830 — 1897). Яна была схаваная ў службовым памяшканні за лядоўняй. Там жа знайшлі яшчэ адну карціну.

Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Цяруха". Як інфармуе прэс-служба Гомельскай мытні, эксперт засведчыў, што карціна з панарамным пейзажам — гэта арыгінал, напісаны ў XIX стагоддзі. Рынкавы яе кошт — каля 40 тысяч долараў. Другая карціна напісаная ў 1924 годзе, яе напісаў рускі і ўкраінскі мастак Віктар Зарубін (1866 — 1928).

Абедзьве карціны адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў.

Беларусы знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну Саўрасава (відэа)
Карціна Віктара Зарубіна. Фота: gomel.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі