Belavia перайшла на зімовы расклад — будзе больш рэйсаў з Брэста ў Маскву

Самалёт "Белавія"

Самалёт "Белавія" / @belavia_official

З 27 кастрычніка беларуская авіякампанія Belavia абвясціла пра пераход на зімовы расклад. Ён будзе дзейнічаць да 29 сакавіка 2025 года.

Павялічыцца частата рэйсаў з Мінска ў Баку і ў Дубай — яны будуць выконвацца штодня. З 23-га лістапада будзе два рэйсы на тыдзень у Туркменбашы — туркменскі горад на беразе Каспійскага мора.

Таксама павялічваецца колькасць рэйсаў з Брэста ў Маскву (Шарамеццева) — да чатырох разоў на тыдзень, а з Гомеля ў Маскву — да сямі разоў на тыдзень (два — ва Унукава, пяць — у Шарамеццева).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі