"Белавія", "Цэнтркурорт", "Мінск": хто трапіў у "міграцыйны" спіс санкцый ЕС
Гатэль "Мінск" таксама ўключаны ў спіс санкцый / hotelminsk.by
У спіс беларускіх кампаній, якія трапілі пад новыя санкцыі Еўрасаюза, увайшлі авіякампанія "Белавія", "Цэнтркурорт", "Аскартур", гатэль "Мінск", "Гасцініца Планета", Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ), "Гродна Азот" і філіял "Гродна Хімвалакно", "Беларуснафта" і "Белшына".
Таксама ў спісе авіякампанія Cham Wings (Сірыя) і візавы цэнтр VIP GRUB (Турцыя).
Санкцыі пачнуць дзейнічаць з моманту публікацыі ў "Афіцыйным часопісе ЕС" у чацвер, то бок, з 2 снежня.
Як паведамляла Еўрарадыё, санкцыі супраць Беларусі таксама ўвялі ЗША і Вялікабрытанія. У санкцыйным пакеце ЗША пералічаныя 19 фізічных асоб, 12 арганізацый і 3 паветраныя судны, у спісе санкцый Вялікабрытаніі — 8 фізічных асоб і адна кампанія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.