"Белавія" не адмяняе рэйсы ў Вялікабрытанію, дзе выявілі новы штам каранавіруса

"Белавія" не адмяняе рэйсы ў Вялікабрытанію, дзе выявілі новы штам каранавіруса

Авіякампанія "Белавія" пакуль не плануе адмяняць палёты ў Вялікабрытанію, дзе выявілі новы штам каранавіруса SARS CoV-2 3 больш небяспечны, чым ранейшы. 

У прэс-службе "Белавіі" заявілі, што адменяць палёты толькі ў тым выпадку, калі іх забароніць сама Вялікабрытанія.

"Пакуль мы нічога не мяняем і лятаем два разы на тыдзень — па сярэдах і нядзелях. Пра якія-небудзь дадатковыя змены будзем паведамляць у сацсетках і на сайце. Адмена выканання рэйсаў залежыць ад забароны авіяцыйных уладаў краіны, у якую лятае авіякампанія. Калі Вялікабрытанія прыме рашэнне аб забароне, тады мы не зможам ажыццяўляць рэйсы", — прыводзіць TUT.by адказ прэс-службы "Белавіі".

Як распавядала Еўрарадыё, новы штам каранавіруса быў зарэгістраваны ў Вялікабрытаніі на мінулым тыдні. Ён распаўюсджваецца хутчэй, чым папярэдні. У Вялікабрытаніі ўжо выяўлена больш за 1000 выпадкаў заражэння новым штамам. 

Ад палётаў ў Вялікабрытанію адмаўляюцца Нідэрланды, Бельгія, Францыя, Ізраіль, Германія, Італія, Аўстрыя, Балгарыя, Эстонія, Латвія, Турцыя. 

Нагадаем, што з сённяшняга дня з Беларусі перакрыты выезд праз наземныя пункты пропуску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі