"Белавія" пакуль не будзе лётаць у расійскі Краснадар
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / @belavia_official
Нацыянальная авіякампанія "Белавія" не будзе выконваць рэйсы ў Краснадар прынамсі да 11 жніўня 2022 года. Гэта звязана з абмежаваннямі, якія ўвяла на палёты ў гэтым рэгіёне Расіі Расавіяцыя.
Абмежаванні былі ўведзеныя яшчэ 24 лютага, у дзень пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Тады былі абмежаваныя палёты ў аэрапорты Анапы, Белгарада, Бранска, Варонежа, Геленджыка, Краснадара, Курска, Ліпецка, Растова-на-Доне, Сімферопаля і Элісты. Затым Расавіяцыя неаднаразова падаўжала гэтыя абмежаванні.
Акрамя таго, беларускія борты, якія ідуць у паўднёвыя краіны, вымушаныя аблятаць гэты рэгіён. Праз гэта час у дарозе, да прыкладу, у Егіпет павялічыўся да 8,5 гадзін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.