"Белавія" патлумачыла, чаму рэйс у Ташкент вярнуўся дадому

"Белавія" патлумачыла, чаму рэйс у Ташкент вярнуўся дадому

Кампанія "Белавія" патлумачыла, чаму не адбыўся рэйс Мінск-Ташкент 21 снежня.

"На этапе пачатковага набору вышыні экіпаж выявіў, што сістэма герметызацыі паветранага судна працуе некарэктна",гаворыцца ў афіцыйным паведамленні. Таму экіпаж вырашыў вярнуцца ў мінскі аэрапорт, каб праверыць працу сістэмы.

Як распавядала Еўрарадыё, самалёт вылецеў у 20:15, але ў раёне Быхава развярнуўся і паляцеў назад. Каля трох гадзін ён лятаў вакол аэрапорта, выпрацоўваючы загружанае паліва. Прызямліўся самалёт у 23:30.

Рэзервовы борт вылецеў у Ташкент у 1:20. "Палёт прайшоў у штатным рэжыме", — заяўляюць у "Белавіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі