"Белавія" патрабуе, каб усе пасажыры былі ў масках у аэрапорце і падчас палёту
Кампанія "Белавія" ўвяла дадатковыя меры па абароне пасажыраў у сувязі з пандэміяй каранавіруса. Пра гэта нацыянальны авіяперавозчык паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
⠀
Ужо з 11 траўня ўсе пасажыры ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" абавязаныя пастаянна быць у ахоўных масках. Патрабаванне дзейнічае падчас рэгістрацыі, пры праходжанні агляду на бяспеку, у аўтобусах і на тэлетрапах, а таксама на борце самалёта падчас усяго палёту.
⠀
Пасажыры павінны мець свае маскі. Людзі без масак не будуць дапушчаныя да пасадкі на борт і адхіленыя ад палёту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.