"Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў у Маскву, Варшаву і Стамбул

"Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў у Маскву, Варшаву і Стамбул

З пачаткам зімовага сезона "Белавія" плануе часцей лётаць у Варшаву, Стамбул і маскоўскі аэрапорт "Жукоўскі". Пра гэта паведаміў журналістам намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец.

Пакуль што ў Жукоўскі выконваецца 8 рэйсаў за тыдзень. З 29 кастрычніка іх стане 11.

"І гэта на зіму, калі ў авіякампаній звычайна нізкі сезон", — звяртае ўвагу Ігар Чаргінец.

У красавіку 2018 года беларускі перавозчык паляціць у Растоў. Гэты рэйс будзе выконвацца ўвесь год. У пачатку чэрвеня 2018 года "Белавія" адкрые яшчэ адзін паўднёвы напрамак — Анапу.

"Рэйс ў Анапу з Мінска будзе выконвацца ўпершыню з часоў СССР", — дадае Чаргінец.

Мяркуецца, што тарыфы на пералёты у гэты курортны горад будуць суадносныя з коштам квіткоў у Сочы і Краснадар.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі