"Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў з Брэста ў Маскву

Самалёт "Белавія" ў аэрапорце Брэста

Самалёт "Белавія" ў аэрапорце Брэста / @belavia_official

З 1 ліпеня самалёты "Белавія" будуць лётаць маршрутам Масква — Брэст — Масква тройчы на тыдзень. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Цяпер самалёты нацыянальнага перавозчыка штотыдзень здзяйсняюць толькі два такія рэйсы — у серады і суботы. З ліпеня дадасца яшчэ рэйс у панядзелкі. Мяркуецца, што з Масквы самалёт "Белавія" будзе вылятаць у 13.45, у Брэсце ён будзе ў 15.40. Час вылету з Брэста — 16.25, прылёт у Маскву — 18.10. Працягласць палёту складае 1 гадзіну 45 хвілінаў у Маскву і 1 гадзіну 55 хвілінаў — з Масквы ў Брэст.

Расійскі кірунак застаецца адным з нямногіх, якія цяпер адкрытыя для беларускага перавозчыка. Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair для беларускіх бартоў закрылася паветраная прастора краінаў ЕС, еўрапейскія перавозчыкі адмовіліся ад палётаў у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі