Суд ЕС адмовіўся зняць санкцыі з кампаніі "Белавія"

Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота

Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота

Суд агульнай юрысдыкцыі ЕС у Люксембургу адмовіўся зняць санкцыі з кампаніі "Белавія".

"Пазоў адхілены. "Белавія" загадана аплаціць выдаткі", — гаворыцца ў пастанове суда.

Беларуская авіякампанія трапіла пад санкцыі Еўрасаюза ў 2021 годзе пасля прымусовай пасадкі ў Беларусі самалёта авіякампаніі Ryanair. Самалёт пасадзілі пад нагодай паведамлення пра мініраванне, якое сфабрыкавалі беларускія спецслужбы. З яго борта знялі блогера Рамана Пратасевіча і яго сяброўку Сафію Сапега.

Пасля гэтага ЕС забараніў самалётам беларускіх авіяперавозчыкаў карыстацца паветранай прасторай і аэрапортамі Еўрасаюза. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі