"Белавія" працягвае акцыю "квіткі за 20 еўра" да 6 сакавіка
Авіякампанія "Белавія" пряцягвае акцыю па продажы квіткоў за 20 еўра на адзін дзень — да 6 сакавіка. Планавалася, што яна будзе толькі адзін дзень, але ўначы, з-за вялікай колькасці жадаючых набыць танныя квіткі, сайт "Белавія" перастаў адчыняцца і пасыпаліся скаргі. Таму акцыю вырашылі працягнуць.
"Не памыляецца той, хто нічога не робіць, — піша прэс-служба авіякампаніі ў Facebook. — Мы вінаватыя, таму выпраўляемся і працягваем акцыю на адзін дзень! Купіць квіткі па прома-тарыфе можна будзе яшчэ і 6 сакавіка. А гэты "святочны" ўрок мы ўлічым у будучых акцыях. Яшчэ раз прыносім свае прабачэнні".
На раніцу 5 сакавіка па акцыі набылі 10 тысяч квіткоў з 114 тысяч даступных. На кожным рэйсе па прома-тарыфе — 3-7 квіткоў. Ён дзейнічае толькі на рэгулярныя рэйсы. Квіток з Мінска па ўсіх рэгулярных кірунках у два бакі каштуе 20 еўра + таксы і зборы. Чартары, напрыклад, у Турцыю са зніжкай не прадаюць.
Набыць квіткі можна толькі на сайце "Белавія". Перыяд палёту: 5 сакавіка 2016 года — 30 студзеня 2017 года. Змяніць дату вылету нельга, пры звароце квітка не атрымаецца вярнуць тарыф, паліўны і кампенсацыйны збор.
Разам з таксамі і зборамі квіток, напрыклад, у Батумі і назад каштуе 68 еўра, у Барселону і назад — 108 еўра.
Акцыя пачалася ўначы ў 00.20, і ад гэтага моманту сайт пачаў адкрывацца з вялікімі цяжкасцямі альбо зусім не працаваў. Недзе да 2-й гадзіны ночы сайт пачаў працаваць. Без праблем можна было набыць квіткі і а 7-й раніцы. Па стане на 10.00 сайт зноў працуе з вялікімі цяжкасцямі.