"Белавія" стане часцей лётаць у гарады Расіі з 21 верасня — апублікаваны графік
Экіпаж "Белавія" / liveandletsfly.com
Нацыянальны авіяперавозчык "Белавія" ў верасні павялічыць колькасць рэйсаў у расійскія гарады.
З 21 верасня двойчы на дзень будуць выконвацца рэйсы ў маскоўскія аэрапорты Дамадзедава і Шарамецьева, а з 25 верасня — тройчы на дзень, але толькі ў Дамадзедава.
З 21 верасня таксама павялічыцца колькасць рэйсаў на дзень у Санкт-Пецярбург. "Белавія" будзе выконваць палёты ў гэты горад двойчы на дзень, а з 29 верасня — тройчы на дзень.
З 26 верасня "Белавія" стане накіроўваць рэйсы двойчы на тыдзень у Растоў-на-Доне і Самару, з 28 верасня — у Екацярынбург (два разы на тыдзень), з 29 верасня — Уфу і Казань (два разы на тыдзень).
Як раней паведамляла Еўрарадыё, пра зняцце абмежаванняў на авіязносіны з Беларуссю з 21 верасня заявіў Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.